Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарыя: У офісе УЭФА прайшлі ператрусы з-за «панамскіх дакумэнтаў»


Джані Інфантына
Джані Інфантына

Ператрусы зьвязаныя з дзейнасьцю Джані Інфантына, цяперашняга кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА).

У Швайцарыі паліцыя правяла ператрусы ў штаб-кватэры Саюзу эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) у сувязі з публікацыяй «панамскія дакумэнтаў». Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на адпаведную заяву УЭФА.

Паводле дадзеных выданьня, ператрусы зьвязаныя са зьдзелкамі на права трансьляцыі матчаў Лігі чэмпіёнаў: цяперашні кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі футбола (ФІФА) Джані Інфантына падчас працы ва УЭФА падпісаў кантракт на 111 тысяч даляраў з кампаніяй Cross Trading, пасьля чаго правы на трансьляцыю былі перапрададзеныя кампаніі Teleamazonas па кошце, які амаль у тры разы перавышае першапачатковы. У УЭФА сьцьвярджаюць, што зьдзелкі былі заключаныя па выніках адкрытага конкурсу. У асацыяцыі таксама заявілі пра гатоўнасьць супрацоўніцтва з паліцыяй.

Інфантына быў абраны новым прэзыдэнтам ФІФА ў канцы лютага. Папярэдні кіраўнік футбольнай фэдэрацыі Ёзэф Блятэр сышоў у адстаўку пасьля карупцыйнага скандалу. У дачыненьні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа аб растраце сродкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG