Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 красавіка: суды над грамадзкімі актывістамі і дзень памяці Ларысы Геніюш


Ларыса Геніюш

Ларыса Геніюш

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — у судзе Цэнтральнага раёну судовыя працэсы над палітыкамі і грамадзкімі актывістамі за ўдзел у акцыі ў дзень незалежнасьці БНР і пікеце ў абарону Надзеі Саўчанка. Павесткі атрымалі Павал Севярынец, Анатоль Лябедзька, Мікола Статкевіч, Мікола Казлоў, Алесь Мех, Дзяніс Красочка, Максім Вінялскі і Леанід Кулакоў. Вул. Кірава, 21, пачатак а 9-ай.

Менск — канцэрт гурта «Кудмень» у офісе «Студэнцкага этнаграфчнагатаварыства» (вул. К. Лібкнехта, д. 112) пачатаак а 19-ай.

У гісторыі

1348 — Імпэратар Карл IV заснаваў унівэрсытэт у Празе.
1559 — беларускае мястэчка Крэва атрымала магдэбурскае права.
1795 — У Францыі прыняты закон, які ўвёў мэтрычную сыстэму і вызначыў адзінкі даўжыні — мэтр і масы — кіляграм.
1837 — апублікаваная казка «Русалачка» Ганса Крысьціяна Андэрсэна.
1917 — у Менску адкрыўся Зьезд беларускіх нацыянальных арганізацыяў. 150 дэлегатаў зьезду выпрацавалі праграму беларускага руху. Дэлегаты стварылі Беларускі нацыянальны камітэт на чале з Раманам Скірмунтам, вырашылі заснаваць Беларускі ўнівэрсытэт і перавесьці ўсю пачатковую адукацыю ў Беларусі на беларускую мову.
1939 — Напад фашысцкай Італіі на Альбанію.
1948 — Заснаваная Сусьветная арганізацыя аховы здароўя.
1963 — Новая югаслаўская канстытуцыя абвяшчае Ёсіпа Броза Ціта пажыцьцёвым прэзыдэнтам краіны.
1965 — Уладзімер Караткевіч напісаў першыя радкі свайго знакамітага раману «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».
1969 — Сымбалічная дата нараджэньня інтэрнэту. У гэты дзень быў апублікаваны пакет дакумэнтаў, якія прапанавалі тэарэтычныя прынцыпы кампутарных сетак.
1994 — пачатак генацыду ў Руандзе — за 100 дзён былі забітыя больш за 900 тысяч чалавек.
2009 — Масавыя беспарадкі ў Малдове, выкліканыя вынікамі парлямэнцкіх выбараў.
2010 — другая рэвалюцыя ў Кіргізстане, адхіленьне ад улады прэзыдэнта Курманбека Бакіева, які потым знайшоў прытулак у Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1821 — Шарль Бадлер, францускі паэт
1889 — Габрыела Містраль, Нобэлеўскі ляўрэат па літаратуры
1914 — Кірыла Мазураў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар ЦК КПБ у 1956-65 гадах
1947 — Валер Славук, беларускі мастак

У гэты дзень памерлі

1614 — Эль Грэка, гішпанскі мастак
1860 — Караль Падчашынскі, архітэктар, прадстаўнік клясыцызму, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту
1973 — Язэп Дыла, беларускі пісьменьнік і культурны дзяяч
1983 — Ларыса Геніюш, беларуская паэтка

Цытата

Сёньня ж на пласе родная мова,
Вырваць жывую належыць з агню,
Слова «кахаю» — слабае слова,
Мужнае слова — абараню!!!

Ларыса Геніюш

XS
SM
MD
LG