Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка апраўдвае існаваньне сваіх афшорных рахункаў


Пятро Парашэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў Токіё 6 красавіка 2016 году.

Пятро Парашэнка на прэсавай канфэрэнцыі ў Токіё 6 красавіка 2016 году.

Выступаючы ў Токіё, прэзыдэнт Украіны настойваў, што яго справа адрозьніваецца ад выпадку Ісьляндыі ці выпадку з Расеяй, і што яго афшорнай кампанія не была створаная для мінімізацыі падаткаў.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што афшорны холдынг, створаны для арганізацыі ягонага кандытарскага бізнэсу, быў неабходным крокам для перадачы актываў у давернае кіраваньне, калі ён абраўся прэзыдэнтам у 2014 годзе. Пра гэта Парашэнка заявіў 6 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі ў сталіцы Японіі.

Гэтак ён прарэагаваў на ўцечкі інфармацыі аб афшорных рахунках, дзе названыя імёны палітычных дзеячоў, бізнэсоўцаў і знакамітасьцяў з усяго сьвету, у тым ліку і ягонае імя. У расьсьледаваньні паводле матэрыялаў Панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca гаворыцца, што шэраг палітыкаў валодалі афшорнымі фірмамі ў той час, як у краінах, дзе яны пражываюць, дзейнічаюць жорсткія нормы валютнага рэгуляваньня і абмежаваньні на ўвоз і вываз капіталу.

Шмат хто перакананы, што афшорныя рахункі былі адкрыты палітычнымі дзеячамі і бізнэсоўцамі для пазьбяганьня падаткаабкладаньня. 5 красавіка прэм’ер-міністар Ісьляндыі падаў у адстаўку, пасьля таго як быў абвінавачаны ў стварэньні афшорнай фірмы. Парашэнка настойвае на тым, што яго справа адрозьніваецца ад выпадку Ісьляндыі ці выпадку з Расеяй і што кампанія не была створана, каб мінімізаваць падаткі.

Парашэнка знаходзіцца ў Японіі на гэтым тыдні для перамоваў з прэм’ер-міністрам і бізнэс-лідэрамі гэтай краіны.

Раней амбасадар ЗША ў Кіеве Джэфры Пает выказаў упэўненасьць у тым, што абнародаваньне «панамскія дакумэнтаў» не прывядзе да нэгатыўных наступстваў для Ўкраіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG