Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлетні «Чарнобыльскі шлях» пройдзе як звычайна — шэсьце і мітынг


У Менску ўтвораны аргкамітэт правядзеньня масавай акцыі «Чарнобыльскі шлях». Заяўку пакуль не падавалі, але арганізатары кажуць, што плянуюць 26 красавіка правесьці традыцыйныя шэсьце і мітынг.

У ініцыятыўную групу па правядзеньні дэманстрацыі і мітынгу з нагоды трыццатай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС увайшлі Партыя БНФ, «Зялёныя», БХД, АГП, рух «За свабоду», прадстаўнікі арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці.

Як паведаміў Свабодзе старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, акцэнт сёлетняй акцыі будзе зроблены на тым, каб паказаць грамадзтву, што «Чарнобыльская катастрофа — ня проста факт у гісторыі нашай краіны, які адбыўся 30 год таму, а трагедыя, якая працягваецца, якая кожны дзень з намі».

Першае пасяджэньне аргкамітэту адбудзецца 7 красавіка.

Мяркуецца, што заяўку на правядзеньне шэсьця і мітынгу аргкамітэт падасьць у Менгарвыканкам бліжэйшымі днямі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG