Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купюра


Вінсэнт ван Гог, «Нацыянальная лятарэя» (1883)

Вінсэнт ван Гог, «Нацыянальная лятарэя» (1883)

Днямі назірала, як стары, што прагульваўся па вуліцы, раптам рынуўся да лужыны, нібы заўважыўшы там нешта каштоўнае. Параўняўшыся зь ім, я ўцяміла: тое, што так прывабіла дзядулю, была ўсяго толькі пяцідзесяцірублёвая купюра. Яна трапяталася ў азалелай вадзе, нібы ссохлы восеньскі лісток — такая ж хрумсткая, карычневая і нічога ня вартая, бо купюры гэткія выйшлі ў нас з ужытку яшчэ летась. Стары пакорліва стаяў над ёю, усьміхаючыся самому сабе.

Якое трапнае слова, раптам падумалася мне! «Купюра» — гэта ж яшчэ і выразаны з тэксту кавалак, прагал... Як жа лёгка каштоўныя купюры пераўтвараюцца ў проста паперкі, проста прагалы ў лужыне-тэксьце нашай гісторыі!

Наста Кудасава

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG