Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: «Панамскі архіў» — сьведчаньне слабасьці падатковых законаў


Барак Абама
Барак Абама

Падкрэсьліўшы намаганьні свайго ўраду ў барацьбе зь незаконным утойваньнем амэрыканскімі грамадзянамі сваіх даходаў у замежных фінансавых арганізацыях, Барак Абама прывёў дзейнасьць фірмы Mossac Fonseca як эпізод, які пацьвярджае сур’ёзнасьць праблемы.

«Мы толькі што атрымалі яшчэ адзін напамін пра тое, што ўхіленьне ад выплаты падаткаў зьяўляецца вялікай праблемай у выніку выкіду дадзеных з Панамы. Але гэта праблема не зьяўляецца выключнай праблемай замежных дзяржаў. Немалая частка гэтай дзейнасьці легальная, і менавіта гэта ўяўляе праблему. Яна палягае не ў парушэньні законаў, а ў тым, што гэтыя законы неэфэктыўныя», — заявіў прэзыдэнт Абама.

Паводле словаў прэзыдэнта, карпарацыі, якія могуць скарыстацца паслугамі высокааплатных бухгальтараў і юрыстаў, здольныя згуляць на слабасьцях падатковай сыстэмы. Барак Абама заклікаў Кангрэс рэфармаваць сыстэму, у рамках якой сярэдні амэрыканец, паводле яго слоў, застаецца ў пройгрышы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG