Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт купіў праграму, якая ўзломвае любы гаджэт


Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь правёў тэндэр на закупку комплексу, які забясьпечыць доступ да выдаленай і заблякаванай інфармацыі на смартфонах і іншых гаджэтах.

Мяркуецца, што праграма-ўзломшчык будзе выкарыстоўвацца для пошуку нарказлачынцаў.

Пратакол таргоў апублікаваны на афіцыйным сайце дзяржзакупак icetrade.by.

Як перадае партал tut.by, у таргах удзельнічалі дзьве кампаніі — ПГУП «ІнфаВерытас» і ТАА «АйПі Тэлкам».

Пераможцам стала кампанія «АйПі Тэлкам» з коштам 631 мільён рублёў. Сьледчы камітэт меў намер купіць «апаратна-праграмны комплекс капіяваньня інфармацыі з мабільных прыладаў і іншых лічбавых прыладаў сувязі».

Комплекс павінен даваць доступ да ўтоеных і выдаленых дадзеных на мабільных гаджэтах, а таксама дапамагаць у вызначэньні кодаў доступу і блякаваньняў. Сярод задач былі пералічаныя выманьне зьмесьціва памяці, выманьне структуры файлавай сыстэмы і фізычнае (пабітавае) выманьне інфармацыі з модуляў ўнутранай памяці. Комплексу патрабавалася сумяшчальнасьць з усімі папулярнымі мабільнымі апэрацыйнымі сыстэмамі — iOS, Android, Windows Mobile і іншымі (усяго ня менш як 17 135 мадэляў прыладаў).

У Сьледчым камітэце тлумачылі, што комплекс неабходны для збору доказнай базы ў дачыненьні да фігурантаў крымінальных спраў. Выкарыстоўваць апаратуру плянуюць для расьсьледаваньня злачынстваў, зьвязаных перш за ўсё з незаконным абаротам наркотыкаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG