Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Надзея Саўчанка пачала сухую галадоўку


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Асуджаная ў Расеі ўкраінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка пачала сухую галадоўку. Пра гэта ў сераду раніцай паведаміў у Твітэры яе адвакат Марк Фэйгін.

Надзея Саўчанка патрабуе вярнуць яе ва Ўкраіну.

Надзея Саўчанка ўжо трымала сухую галадоўку на працягу тыдня на знак пратэсту, што ёй не далі выступіць з апошнім словам у расейскім судзе.

22 сакавіка Данецкі гарадзкі суд Растоўскай вобласьці прызнаў Саўчанку вінаватай у саўдзеле ў забойстве двух расейскіх журналістаў пад Луганскам улетку 2014 году і прысудзіў яе да 22 гадоў калёніі агульнага рэжыму. У аўторак 5 красавіка прысуд набыў моц.

Саўчанка ўсе абвінавачваньні абвяргае, а прысуд расейскага суда не прызнае і абскарджваць яго адмовілася.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG