Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Літвы асуджаны ў Расеі па абвінавачваньні ў шпіянажы


Арыстыдас Тамашайціс асуджаны да 12 гадоў пазбаўленьня волі.

Грамадзянін Літвы Арыстыдас Тамашайціс, арыштаваны ў Расеі па абвінавачваньні ў шпіянажы, асуджаны на 12 гадоў пазбаўленьня волі, пацьвердзіў у аўторак амбасадар Літвы ў Маскве.

Літоўскі дыплямат Рамігіюс Мотузас паведаміў агенцтву BNS, што судовы працэс адбыўся 17 сакавіка. Паводле словаў амбасадара, адвакат Тамашайціса мае намер абскардзіць рашэньне суда.

Дыплямат адзначыў, што ў ходзе судовага паседжаньня пры зачыненых дзьвярах судзьдзя зачытаў толькі імя, прозьвішча, месца жыхарства і назваў тэрмін зняволеньня. «Матэрыялы справы не зачытваліся, паколькі яны знаходзіліся пад грыфам «сакрэтна», — прыводзіць словы амбасадара агенцтва DELFI.

Як адзначае «Інтэрфакс», пра затрыманьне Арыстыдаса Тамашайціса паведаміла ў траўні мінулага году ФСБ Расеі. Па зьвестках ведамства, літоўскі грамадзянін быў затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманьні ад грамадзяніна Расеі сакрэтнай інфармацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG