Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нідэрляндах пройдзе рэфэрэндум па дамове паміж ЭЗ і Ўкраінай


Выбарцам прапануецца адказаць на пытаньне, ці падтрымліваюць яны ратыфікацыю Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Эўразьвязам і Ўкраінай.

У Нідэрляндах у сераду, 6-га красавіка, пройдзе рэфэрэндум, які тычыцца плянаў па паглыбленьні эканамічных і палітычных сувязяў паміж Эўрапейскім Зьвязам і Ўкраінай.

Галяндцам прапануецца адказаць на пытаньне, ці падтрымліваюць яны ратыфікацыю Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Эўразьвязам і Ўкраінай. Як адзначаецца, вынікі галасаваньня будуць мець кансультатыўны характар і ня мець абавязковай сілы для ўраду. Паводле праведзеных у Нідэрляндах апытаньняў грамадзкай думкі, большасьць удзельнікаў галасаваньня могуць даць адмоўны адказ.

27 з 28 дзяржаваў-сябраў Эўразьвязу дакумэнт ужо ратыфікавалі.

Прыпыненьне падрыхтоўкі да падпісаньня пагадненьня з ЭЗ украінскім кабінэтам пры прэзыдэнце Віктара Януковіча стала адной з прычынаў масавых пратэстных выступаў, якія прывялі да зьмены ўлады ва Ўкраіне.

XS
SM
MD
LG