Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дакумэнтах Mossack Fonseca аб афшорных схемах фігуруе расейская чыгунка


Уладзімір Якунін і Ўладзімір Пуцін

Уладзімір Якунін і Ўладзімір Пуцін

Аляксей Крапівін, сын блізкага паплечніка былога кіраўніка кампаніі «РЖД» Уладзіміра Якуніна, пабудаваў бізнэс-імпэрыю на падрадах дзяржманаполіі. Пад яе кантролем — сотні мільярдаў дзяржаўных грошай, вылучаных на жалезныя дарогі Расеі.

Пра гэта піша расейская «Новая газэта», спасылаючыся на атрыманыя ў выніку ўцечкі дакумэнты з базы Панамскай фірмы Mossack Fonseca, якія ляглі ў аснову журналісцкага расьсьледаваньня аб афшорных схемах, якія выкарыстоўваюцца палітыкамі, бізнэсоўцамі і спартоўцамі па ўсім сьвеце.

Дакумэнты з базы Mossack Fonseca (MF) сьведчаць, што Аляксей Крапівін кантралюе найбуйнейшага падрадчыка самай дарагой і маштабнай будоўлі сучаснасьці — рэканструкцыі БАМу. Кампаніі, блізкія Крапівіну, таксама ўдзельнічаюць у зьдзелках, зьвязаных з буйным партнэрам «РЖД», глябальным гульцом транспартнага рынку — «Бамбардзьё транспортэйшн».

«Новая газэта» ўдзельнічае публікацыі матэрыялаў па дакумэнтах Панамскай юрыдычнай фірмы. Дасьледаваньне часткі пра па «РЖД» ёсьць на сайце Цэнтру па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP). Як адзначаецца, Аляксей Крапівін адмовіўся адказваць на пытаньні журналістаў у сувязі з расьсьледаваньнем.

XS
SM
MD
LG