Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісьляндзкі прэм’ер падае ў адстаўку пасьля пратэстаў


Мітынг у Рэйк’явіку перад парлямэнтам краіны з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра. 4 красавіка 2016 году

Мітынг у Рэйк’явіку перад парлямэнтам краіны з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра. 4 красавіка 2016 году

Прэм’ер-міністар Ісьляндыі Сігмюндзюр Гунлюйгсан падае ў адстаўку з пасады кіраўніка кааліцыйнага ўрада, паведаміў адзін з членаў ісьляндзкага кабінэту.

Прэзыдэнт краіны, як адзначае агенцтва Associated Press, пакуль не пацьвердзіў, што прымае адстаўку.

Дзясяткі тысяч ісьляндцаў у панядзелак выйшлі на мітынг у Рэйк’явіку перад парлямэнтам краіны з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра, які стаў адным з фігурантаў міжнароднага журналісцкага расьсьледаваньня аб карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады ў шэрагу краінаў.

У расьследаваньні па матэрыялах Панамскай юрыдычнай фірмы Mossack Fonseca гаворыцца, што ісьляндзкі прэм’ер-міністар і ягоная жонка валодалі афшорнай фірмай, аб наяўнасьці долі ў якой палітык ня даў справаздачу пасьля абраньня ў парлямэнт у 2009 годзе.

Асноўнай прэтэнзіяй ісьляндцаў да Сігмюндзюра Гунлюйгсана зьяўляецца тое, што яго сям’я, не афішуючы гэтага, валодае істотнымі актывамі за мяжой пры тым, што ў самой Ісьляндыі з 2008 года дзейнічаюць жорсткія меры валютнага рэгуляваньня і абмежаваньні на ўвоз і вываз капіталу. У дакумэнтах Mossack Fonseca гаворка ідзе пра фінансавыя сродкі сям’і Гунлюйгсана, атрыманыя у спадчыну.

XS
SM
MD
LG