Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Юшчанка: Расея – удзельнік, дэтанатар кожнага канфлікту, пачынаючы ад Нагорнага Карабаху, заканчваючы Прыднястроўем


Сёньня блізу нас жыве сіла разбурэньня, сіла Сярэднявечча, сіла, зь якой ніводнаму народу Эўропы не па шляху, гэта сучасная расейская палітыка, лічыць трэці прэзыдэнт Украіны.

У зьвязку з ваенным канфліктам у Нагорным Карабуху прапануем фрагмэнт інтэрвію з былым прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам для праекцу Свабоды «Расея і я», запісанага ў ліпені 2015 году.


Віктар Юшчанка: Сёньня блізу нас жыве сіла, я не скажу, што яна квітнее, гэта сіла разбурэньня, сіла Сярэднявечча, сіла, зь якой ніводнаму народу Эўропы не па шляху. Гэта сучасная расейская палітыка. І я дзесяткі разоў на канфэрэнцыях спрабую данесьці адну рэч: не называйце гэта ўкраінскім пытаньнем. Не называйце тое, што адбываецца ў Азэрбайджане, у Нагорным Карабаху, азэрбайджанскім пытаньнем. Не называйце тое, што адбываецца ў Паўднёвай Асэтыі, Абхазіі, грузінскім пытаньнем, ці ў Прыднястроўі — малдоўскім пытаньнем. Гэта расейскае пытаньне. Гэта цэлы ланцуг дэстабілізацый ва Ўсходняй Эўропе. Дзесяць гадоў таму была заснаваная палітыка эўрасуседзтва, адной з мэтаў якой было ўрэгуляваньне ва ўсіх халодных і гарачых кропках, якія ўзьнікаюць па пэрымэтры ў Эўропе. На ўсходзе Эўропы тады было два замарожаных канфлікты — Нагорны Карабах і Прыднястроўе. Прайшла 10 гадоў палітыкі суседзтва. Сёньня на ўсходзе Эўропы — шэсьць канфліктаў. Мы не маглі падумаць дзесяць гадоў таму, што Ўсходняя Эўропа будзе поясам дэстабілізацыі...

Я б вельмі раіў не задаваць пытаньне «Па кім звоніць звон?», асабліва ў Эўропе. Па нас

А сёньня мы — сьведкі таго, што Расея ёсьць удзельнікам, дэтанатарам кожнага канфлікту, пачынаючы ад Нагорнага Карабаху, заканчваючы Прыднястроўем, Крымам, Данбасам ці Паўднёвай Асэтыяй, Абхазіяй. Тыя мукі, якія адчувае сёньня Ўкраіна, вядома, гэта вялікая нацыянальная рана. Але мне вельмі б вельмі хацелася, каб гэты курсіў ў Эўропе і сьвеце пачалі чытаць як канфлікт і праблему геапалітычную. І таму ключы да вырашэньня гэтага пояса нестабільнасьці, гэтых шасьці канфліктаў, зь якіх, па сутнасьці, два — гэта гарачыя канфлікты ў Эўропе, патрабуюць геапалітычнага кантэксту, інструмэнтарыя і мэханізму яго вырашэньня. Таму я б вельмі раіў не задаваць пытаньне «Па кім звоніць звон?», асабліва ў Эўропе. Па нас. Гэта выклік для нас. І дэвіз, што дыпляматыя ня мае альтэрнатывы... На жаль, мае. Безвыніковыя ўсе дыпляматычныя ініцыятывы, якія да сёньняшняга дня прымаліся па любым з названых канфліктаў, у тым ліку і па канфлікту на ўсходзе Ўкраіны і ў Крыме.

​Поўная вэрсія інтэрвію

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG