Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Панама Гейт» разварушыў Ісьляндыю замест Расеі


Ісьляндцы выказалі крайнюю незадаволенасьць выяўленьнем у прэм’ер-міністра Гунлёйгсана афшорнай кампаніі і правялі масавы мітынг у Рэйк’явіку.

Прэм’ер-міністар Ісляндыі Сігмюндзюр Гунлюйгсан папрасіў прэзыдэнта распусьціць парлямэнт пасьля таго, як зьявіліся паведамленьні аб тым, што ён схаваў мільёны даляраў у афшорнай кампаніі. Гунлюйгсан сутыкнуўся з грамадзкім ціскам з-за дакумэнтаў, якія паказваюць, што яму і яго жонцы належыць афшорнай фірма Wintris. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

Пасьля апублікаваньня дадзеных аб афшорных рахунках прэм’ера перад будынкам парлямэнту Ісьляндыі ў панядзелак прайшоў мітынг пратэсту, удзельнікі якога патрабавалі адстаўкі кіраўніка ўраду.

У выніку ўцечкі з Панамскай юрыдычнай фірмы сталі вядомыя імёны многіх сусьветных палітыкаў, якія захоўваюць грошы ў афшорных панамскіх рахунках. Гунлюйгсан зьвярнуўся да прэзыдэнта пасьля таго, як апазыцыя запатрабавала аб’явіць вотум даверу ўраду. Аднак прэзыдэнт, як паведамляецца, адкладае сваё рашэньне да кансультацый з палітычнымі партыямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG