Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На аднаго беларуса, які ваюе на украінскім баку, трое — у шэрагах «ДНР» і «ЛНР», — Шуневіч


Ігар Шуневіч

Ігар Шуневіч

У сьледчыя органы перададзена ўжо 28 спраў, якія тычацца прыкладна 130 беларусаў, якія бяруць удзел ва ўкраінскім канфлікце.

Пра гэта міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч апавёў журналістам пасьля выступу у Палаце прадстаўнікоў.

Паводле міністра, прапорцыя складае прыкладна адзін да трох. То бок на кожнага беларуса, якія ваюе на баку Ўкраіны, знаходзяцца тры беларусы, якія ваююць у шэрагах непрызнаных «ДНР» і «ЛНР».

Акрамя таго, Шуневіч сказаў, што бальшыня з гэтых людзей — выхадцы з рэгіёнаў, менчукоў там няшмат.

XS
SM
MD
LG