Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч прызнаў памылку міліцыі: Мацкевіча на мітынгу не было


Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч прызнаў, што перасьлед філёзафа, мэтадоляга Ўладзімера Мацкевіча за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага быў памылковым.

Пра гэта ён апавёў, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля выступу у Палаце прадстаўнікоў.

«Мы праводзім сваё ўнутранае расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту. Я асабіста займаюся гэтым пытаньнем. І магу прызнаць, што нашы афіцэры дапусьцілі памылку. Справа ў тым, што ў гэтай акцыі ўдзельнічаў чалавек, які быў вельмі падобны да Мацкевіча. Я праглядаў відэаматэрыялы, і калі была індэнтыфікацыя гэтага чалавека, нашы міліцыянты зрабілі памылку. Разбор гэтай справы канчаткова яшчэ не завершаны. Але ўжо сёньня я магу прызнаць, што памылка была зроблена».

Уладзімера Мацкевіча выклікалі позвай у суд Цэнтральнага раёну Менску для разгляду пачатай супраць яго адміністрацыйнай справы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 15 лютага, хаця яго на гэтым мітынгу не было, бо ён знаходзіўся ў Польшчы. Судзьдзя адправіла пратакол на дапрацоўку назад у Цэнтральнае РУУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG