Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 красавіка: дзень народзінаў Барыса Кіта і дзень памяці Генадзя Карпенкі


Барыс Кіт
Барыс Кіт

Афіша

Менск — у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча пісьменьнік і музыка Юры Несьцярэнка прадстаўляе сваю кнігу «Маё мястэчка ў часе і прасторы». У вечарыне акрамя аўтара возьмуць удзел выдавец і пісьменьнік Зьміцер Колас, паэтка Віка Трэнас, выканаўцы Вольга Акуліч, Зьміцер Бартосік ды іншыя. Вул. Багдановіча, 7а, пачатак у 18.30

У гісторыі

1869 — Дзьмітры Мендзялееў публічна прадставіў сваю пэрыядычную табліцу элемэнтаў.

1944 — пачалося фармаваньне Беларускай Краёвай Абароны.

1990 — у Менску было створанае Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое арганізацыйна аб’ядноўвае ўсе беларускія асяродкі ва ўсім сьвеце.

У гэты дзень нарадзіліся

1483 — Рафаэль, італьянскі мастак і архітэктар.

1896 — Ізі Харык, беларускі габрэйскі паэт.

1905 — Мікола Хведаровіч, беларускі паэт.

1910 — Барыс Кіт, навуковец, адзін з распрацоўшчыкаў ракетнага паліва, дзяяч беларускай эміграцыі.

У гэты дзень памерлі

1656 — Шыман Старавольскі, гісторык і пісьменьнік Вялікага княства Літоўскага.

1948 — Мікалай Шыла, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст.

1999 — Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 і 13 скліканьня. У 1996 годзе Карпенка, тагачасны намесьнік старшыні Вярхоўнага Савету, кіраваў працэсам імпічмэнту прэзыдэнта Лукашэнкі. У 1998 годзе стаў на чале Нацыянальнага выканаўчага камітэту, створанага перад заканчэньнем легітымнага тэрміну кіраваньня Лукашэнкі. Памёр у шпіталі пасьля выдаленьня гематомы. Сьмерць палітыка была нечаканай, бо перад гэтым ён ніколі ня скардзіўся на дрэннае здароўе.

Цытата

«Тое, што я ўцёк у Амэрыку — найвялікшае шчасьце, бо захаваў жыцьцё і дасягнуў вяршынь у навуцы. Як напісаў адзін літаратар, у Амэрыцы я трапіў у вока касьмічнага ўрагану. Спаткаў найвялікшых людзей сьвету... Пры гэтым я ўсім гаварыў, што выйшаў з Беларусі, з самай беднай вёскі, і што я гэтым ганаруся».

Барыс Кіт

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG