Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цярэшчанка: «Прапановы нашых экспэртаў ва ўрадзе замарынавалі»


Віктар Цярэшчанка

Віктар Цярэшчанка

Яшчэ 2 лістапада 2015 году група экспэртаў на чале з кандыдатам эканамічных навук Віктарам Цярэшчанкам накіравала ва ўладныя структуры свае прапановы. Пра іх лёс спадар Цярэшчанка сёньня сказаў Свабодзе наступнае:

«Дакумэнты прайшлі прэзыдэнцкую Адміністрацыю, урад, асабіста віцэ-прэм’ера Русага і засталіся ў структурах Міністэрства эканомікі. 15 сьнежня мы сустрэліся з кіраўнікамі навукова-дасьледчага інстытуту Міністэрства эканомікі. На іх просьбу дадаткова далі графікі, табліцы, разьлікі, усяго амаль 100 дакумэнтаў. Чакалі-чакалі, але адказу дагэтуль не атрымалі. Я некалькі разоў размаўляў з дырэктарам інстытуту, і ён кожны раз спасылаўся на загружанасьць іншай тэрміновай працай.

У нашых прапановах былі тры галоўныя прапановы. Яны тычыліся кошту беларускага рубля, падатковай палітыкі і стымуляцыі да працы. Бяз гэтых трох кітоў, на нашу думку, нармальнай эканомікі не пабудаваць.

На маю асабістую думку, праект новай праграмы ўраду на 99% складаецца з набору агульных словаў, кшталту „ўмацаваць“, „павялічыць“, „абараніць“, „забясьпечыць“ і г.д. Словы па сваёй сутнасьці правільныя. Але ў дакумэнце ня бачна галоўнага — як гэта будзе рабіцца».

XS
SM
MD
LG