Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дурное гасударство»


Гаэтана Бэлеі. Ашчаджэньні
Гаэтана Бэлеі. Ашчаджэньні

— Вот жа, дурное гасударство, — казала кожны раз мая бабуля, калі паштальён прыносіў ёй пэнсію: 12 рублёў, а недзе пасьля пачатку 1970-х ажно цэлых 20 рублёў!

— Як я працавала ў калгасе, ад цямна да цямна, без выхадных, дык яны мне нейкія палачкі ставілі, — працягвала яна. — А як цяпер я сяджу дома, на працу не хаджу, унукаў даглядаю, дык яны мне грошы плоцяць?!

— Дурное нейкае гасударство, — рабіла выснову мая старэнькая бабуля.

А мы, малыя ўнукі, сьмяяліся зь неадукаванай бабулі.

Прабач мне, мілая бабуля, за мой сьмех, за зьдзек улады, за цяжкае гаротнае жыцьцё, якое ты пражыла!

Кастусь Алешка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG