Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вене пройдзе пасяджэньне групы АБСЭ па Нагорным Карабаху


4 красавіка сытуацыю ў рэгіёне абмеркавалі па тэлефоне кіраўнік МЗС Расеі і дзяржсакратар ЗША.

У Вене ў аўторак, як чакаецца, пройдзе пасяджэньне з удзелам «тройкі» сустаршыняў Менскай групы АБСЭ (Расеі, Францыі і Злучаных Штатаў) у сувязі з абвастрэньнем сытуацыі ў зоне карабахскага канфлікту.

4 красавіка расейскі міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў абмеркаваў гэтае пытаньне па тэлефоне зь дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы. Суразмоўцы выказалі «сур’ёзную занепакоенасьць» з нагоды аднаўленьня сутыкненьняў у рэгіёне. Паводле інфармацыі МЗС Расеі, Лаўроў і Керы паказалі на неабходнасьць тэрміновага спыненьня баявых дзеяньняў.

У панядзелак прэс-сакратар самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі (НКР) Артак Бегларан паведаміў пра ўдар з азэрбайджанскага бесьпілётнага лятальнага апарата па аўтобусе, у якім ехалі армянскія добраахвотнікі. Паводле гэтых зьвестак, ахвярамі ўдару сталі сем чалавек.

На лініі судакрананьня ў Нагорным Карабаху баявыя дзеяньні працягваюцца, заявілі ў Міністэрстве абароны Армэніі. У ведамстве адзначылі, што азэрбайджанскаму боку не ўдалося зьмяніць абстаноўку на сваю карысьць.

У сваю чаргу Міністэрства абароны Азэрбайджана дало загад прывесьці ў поўную баявую гатоўнасьць усё наяўнае ў краіне цяжкае ўзбраеньне для магчымага нанясеньня ўдару па Стэпанакерце, калі, як адзначаецца, армянскі бок ня спыніць абстрэлы азэрбайджанскіх населеных пунктаў.

Сытуацыя ў зоне канфлікту рэзка пагоршылася ў ноч на 2 красавіка. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні рэжыму спыненьня агню. Ёсьць дадзеныя пра дзясяткі загінулых армянскіх і азэрбайджанскіх вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG