Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і НАТО адзіныя ў падтрымцы Ўкраіны супраць расейскай агрэсіі — Абама


Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг (зьлева) і прэзыдэнт ЗША Барак Абама, архіўнае фота

Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг (зьлева) і прэзыдэнт ЗША Барак Абама, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заяўляе, што НАТО і Злучаныя Штаты далей падтрымліваюць Украіну ў яе супраціве агрэсіі Расеі. Ён заявіў пра гэта 4 красавіка ў Вашынгтоне на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з генэральным сакратаром НАТО Енсам Столтэнбэргам.

«Мы, як і раней, адзіныя ў падтрымцы Ўкраіны, улічваючы расейскае ўварваньне на яе тэрыторыю. Мы і надалей працуем у галіне навучаньня ўкраінскіх ваенных і ваенна-тэхнічнай падтрымкі абароннага патэнцыялу Украіны», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША.

Абама таксама заявіў, што НАТО працягвае заставацца асновай бясьпекі ЗША і моцным саюзьнікам у барацьбе з тэрарызмам.

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў агрэсіі на Данбасе. Масква адмаўляе ўдзел сваіх ваенных падразьдзяленьняў у гэтым узброеным канфлікце, пацьвярджаючы наяўнасьць на ўсходзе Ўкраіны расейскіх «добраахвотнікаў».

XS
SM
MD
LG