Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Менску пры будаўніцтве мэтро знайшлі скарб з залатымі манэтамі часоў Мікалая II


Скарб

Скарб

Пры правядзеньні земляных працаў у Менску працаўнікі УП «Мэтрабуд» знайшлі скарб з залатых манэтаў. Пра гэта паведаміла Белта са спасылкай на АНТ.

Намінал манэтаў — 5 рублёў. Яны адносяцца да час кіраваньня расейскага імпэратара Мікалая II. Як мяркуецца, манэты выраблены з золата 900-й пробы.

Манэты перададзеныя на часовае захоўваньне ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёну Менску. Неўзабаве яны будуць перададзеныя ў Музэй гісторыі горада Менску, а пасьля неабходных экспэртных працаў папоўняць музэйныя фонды.

XS
SM
MD
LG