Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 5 красавіка: Сустрэча Менскай групы ў Вене, 20 гадоў ад арышту Славаміра Адамовіча, сустрэча з Альгердам Бахарэвічам


Вена

Вена

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Вена. У сталіцы Аўстрыі адбудзецца сустрэча пасярэднікаў у армяна-азэрбайджанскім канфлікце ў Нагорным Карабаху.

Менск. А 18-й гадзіне ва ўправе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3-39) Рух Салідарнасьці «Разам» ладзіць вечарыну «З ТУРМЫ – НА ВОЛЮ!..», прымеркаваная да падзеяў дваццацігадовай даўніны – арышту паэта, грамадзкага дзяяча Славаміра Адамовіча.

Менск. Менскі гарадзкі суд разгледзіць скаргу Аляксандра Абрамовіча, старшыні Барысаўскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на вынесены яму штраф за ўдзел у акцыі салідарнасьці з прадпрымальнікамі 22 лютага. Вуліца Дуніна-Марцінкевіча, 1. Пачатак а 15:00

Менск. Прэс-канфэрэнцыя, прымеркаваная да Сусьветнага дня здароўя (7 красавіка), на тэму: «Прафіляктыка і лячэньне цукроўкі». Прэс-цэнтр Дому прэсы (вул Хмяльніцкага, 10а.).
Пачатак у 11:00.

Менск. Сустрэча з пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам.
Музэй Петруся Броўкі (вул К.Маркса, 30). Пачатак а 18:00

Менск. Аўтограф-сэсія Міхаіла Валодзіна, аўтара кнігі «Наш стары добры Бабілён. Прагулкі па горадзе ў менскіх гісторыйках». Месца правядзеньня — Прастора «Кніжная Шафа» (Пр Дзяржынскага, 9). Пачатак а 19:00

Менск. «Тэатр Ч» пры падтрымцы Польскага Інстытуту ў Мінску дае спэктакль-камэдыю абсурду «Што рабіць з тыграм?» па п’есе Славаміра Мрожака. У галоўнай ролі — Юлія Шпілеўская, акторка Купалаўскага тэатра, вядучая СТВ. Месца правядзеньня — КЗ «Менск» (вул Кастрычніцкая, 5).
Пачатак а 19:00

Менск. Фэстываль амэрыканскага дакумэнтальнага кіно.
«Вялікая мара». Месца правядзеньня — Кінатэатр «Перамога» (вул Інтэрнацыянальная, 20.) Пачатак а 18:30 (http://kinominska.by/news/314)

У гісторыі:

1793 — нарадзіўся Канстанцін Радзівіл, палітычны дзяяч, мэцэнат, адзін зь першых беларускіх фальклярыстаў. Сабраў вялізную бібліятэку, калекцыю твораў мастацтва, запісваў мясцовыя гаворкі і зьбіраў фальклёр.

1896 — у Атэнах адкрыліся першыя сучасныя Алімпійскія гульні.

1942 — у Ракаве пад Менскам нарадзіўся беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца Вячаслаў Рагойша, аўтар «Паэтычнага слоўніка» — унікальнага для Беларусі даведніка ў паэзіі.

1944 — у акупаваным Менску адбылося паседжаньне Беларускай Цэнтральнай Рады, на якім была прынятая пастанова пра ўтварэньне афіцэрскіх і падафіцэрскіх школаў Беларускай Краёвай Абароны. Сярод гісторыкаў існуе думка, што калі б стварыць БКА ў Беларусі дазволілі на год раней, колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва была б нашмат меншай.

1970 — паводле рашэньня савецкага кіраўніцтва парэшткі Адольфа Гітлера і Эвы Браўн былі эксгумаваныя і спаленыя ў Нямеччыне, непадалёк ад Магдэбурга.

1972 — заснаваны дзяржаўны купалаўскі запаведнік «Вязынка».

1989 — у Польшчы легалізаваны прафсаюз «Салідарнасьць».

1990 — Вярхоўны Савет БССР аб’явіў 26 красавіка днём Чарнобыльскай трагедыі.

1992 — Босьнія і Герцагавіна заявілі пра выхад зь Югаславіі.

1996 — КГБ Беларусі арыштаваў паэта Славаміра Адамовіча за ягоны верш «Убей президента», зьмешчаны ў віцебскай газэце «Выбар».

2005 — Аскар Акаеў ад гэтай даты склаў зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта Кіргізстану. Гэта ён зрабіў у Маскве, куды ўцёк пасьля масавых пратэстаў у краіне. Да ўлады па ім прыйшоў Курманбек Бакіеў, зь ім паўторыцца гэтая ж гісторыя, толькі Бакіеў апынецца ў Беларусі.

XS
SM
MD
LG