Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў сьцьвярджае, што ва Ўкраіне не было і няма дзяржавы


Прэм’ер РФ Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што ва Ўкраіне «ні прамысловасьці, ні дзяржавы не існуе».

Пра гэта ён сказаў на нарадзе аб стане і пэрспэктывах вугальнай прамысловасьці, перадаюць РІА Навіны.

Кіраўнік Растэхнагляду Аляксей Алёшын распавядаў аб праграме разьвіцьця вугальнай прамысловасьці ў РФ і зьніжэньні траўматызму на прадпрыемствах. Для параўнаньня ён прывёў дадзеныя Ўкраіны, заявіўшы, што ва Ўкраіне на шахтах узровень траўматызму вышэй.

«Што нам з Украінай у гэтым сэнсе супастаўляцца? Я проста пра тое, што там ні прамысловасьці, ні дзяржавы не існуе», — заявіў Мядзьведзеў.

У сваю чаргу Алешын растлумачыў, што прывёў дадзеныя па Ўкраіне за 2013 год. «2013 год? Значыць, прамысловасьць там была, а дзяржавы і тады не было», — сказаў Мядзьведзеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG