Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Нью Ёрку адзначылі Дзень Незалежнасьці. Выступы Пазьняка і Някляева


3 красавіка ў Грамадзкай Залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Нью-Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі абвешчаньня незалежнасьці і вольнасьці БНР.

3 красавіка ў Грамадзкай Залі Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага беларусы Нью-Ёрку адсьвяткавалі 98-ыя ўгодкі абвешчэньня незалежнасьці БНР. Сьвяткаваньне ладзілася сумесна Галоўнай Управай БАЗА пад кіраўніцтвам Ганны Сурмач, Бруклінскім аддзелам БАЗА на чале з Тацьцянай Красоўскай і Аддзелам БАЗА ў Нью Джэрзі на чале з Юркам Азаркам; таксама прысутнічалі госьці з Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” і іх старшыня Віталь Зайка. Колькасьць прысутных была ня менш за 100 чалавек.

Сьвяточная імпрэза, якую ладзіла моладзь Бруклінскага аддзелу пад кіраўніцтвам Натальлі Федaрэнкі, уключала гістарычную частку, успаміны і відэа з папярэдніх сьвяткаваньняў 25 Сакавіка. Aсабліва спадабалася прысутным невялічкая пастаноўка, прысьвечаная Першаму Усебеларускаму З'езду. Сяргей Касьцюк і Сяргей Кіяткін сыгралі герояў раману "Пляц Волі" А. Пашкевіча - Алеся Гаруна і Алеся Бусла адпаведна. Таксама моладзь Бруклінскага аддзелу, Максім Кучынскі і Вольга Талатынік, зачытвалі ўспаміны ўдзельнікаў сьвяткаваньняў 25 Сакавіка за межамі Беларусі ў розныя гістарычныя пэрыяды. Сьвятлана Казачок прачытала верш Я. Купалы "За свабоду сваю". З падборкай вершаў "Люблю" выступіла Галіна Пазьняк, якая падзялілася сваёй бясконцай любоўю да беларускай мовы з усімі прысутнымі.

Шмат эмацыйных прамоваў -- віншаваньняў прагучала ад ганаровых гасьцей, але найбольш усіх уразіў запрошаны госьць з Беларусі, Уладзімер Някляеў, які натхнёна прачытаў нізку сваіх вершаў, прысьвечаных 25-му Сакавіка. Сярод ганаровых гасьцей былі Зянон Пазьняк, Вітаўт Кіпель, Янка Запруднік, а таксама Іванка Заяц, намесьніца старшыні Украінскага Кангрэсавага Камітэту. Канцэртную частку правёў знакаміты беларускі ансамбль у складзе Валянціны Пархоменкі, Алеся Казака і Вольгі Казак-Анлар. Прафэсыйнасьць і душэўнасьць выкананьня артыстаў кранулі прысутных так, што канцэрт працягнуўся полькай і карагодамі.

Некалькі відэа са сьяткаваньня.

Вольга Казак:

Галіна Пазьняк:

Зянон Пазьняк:

Уладзімер Някляеў:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG