Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах хочуць паставіць валун падзякі за падвышэньне пэнсійнага ўзросту


Мікола Чарнавус
Мікола Чарнавус

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў Міколу Чарнавусу ладзіць прабежку зь плякатам «Улада — сыходзь!». Цяпер актывіст просіць усталяваць валун з падзякай за падвышэньне пэнсійнага ўзросту.

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў Міколу Чарнавусу ладзіць прабежку зь плякатам «Улада — сыходзь!». Цяпер актывіст просіць усталяваць валун з падзякай за падвышэньне пэнсійнага ўзросту.

Як апавёў Свабодзе Мікола Чарнавус, забарону бегчы трушком з плякатам улады абгрунтавалі тым, што масавыя акцыі ў Старым парку Баранавічаў можна праводзіць толькі на пляцоўцы, «вольнай ад дрэваў», а не па пэрымэтру парку, як плянаваў заяўнік.

Пасьля забароны прабежкі Мікола Чарнавус падаў заяўку на новую акцыю:

«Хачу правесьці масавае мерапрыемства — усталяваньне каменя вагой каля 3 тон, на якім будзе зьмешчаны надпіс „Дзякуй роднай уладзе за падвышэньне пэнсійнага ўзросту“. Таксама на пляцоўцы вольнай ад дрэваў у Старым парку хочам пасадзіць 58 дрэваў ніцай вярбы і 63 дубы. Пэнсійны ўзрост жа ўзьнялі жанчынам да 58 гадоў, а мужчынам — да 63. Валун з падзякай за падвышэньне пэнсійнага ўзросту мяркуецца ўсталяваць паміж гэтымі дрэвамі».

Мікола Чарнавус кажа, што ў часе акцыі вырашыцца і другая праблема:

«Будзе засаджаны дрэвамі ўчастак парку, вольны ад дрэваў, таму апазыцыянэры перастануць дакучаць уладам са сваімі заяўкамі на розныя акцыі. Месца ж вольнага ня будзе — будзе добрая нагода гарвыканкаму забараняць любыя акцыі, не шукаючы розныя прычыны, як цяпер».

Стары парк у Баранавічах
Стары парк у Баранавічах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG