Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйскіх уцекачоў пачалі вяртаць з Эўразьвязу ў Турэччыну


Мігранты, якія прыбылі сёньня ў з Грэцыі ў Турэччыну
Мігранты, якія прыбылі сёньня ў з Грэцыі ў Турэччыну

Грэцыя пачала працэс вяртаньня эмігрантаў у Турэччыну ў адпаведнасьці з пагадненьнем, заключаным раней з Эўразьвязам.

Грэцыя пачала працэс вяртаньня эмігрантаў у Турэччыну ў адпаведнасьці з пагадненьнем, заключаным раней з Эўразьвязам.

Пагадненьне накіраванае на тое, каб зьняць частку напружаньня з эўрапейскіх краін, некаторыя зь якіх не даюць рады наплыву мігрантаў.

Раніцай у панядзелак, 4 красавіка, мігрантаў пачалі адпраўляць з вострава Лесбас на пароме ў горад Дзікілі на захадзе Турэччыны.

Улады Турэччыны заявілі, што пакуль чакаюць прыбыцьця 500 чалавек.

Цяпер на тэрыторыі Грэцыі знаходзіцца больш за 50 тысяч мігрантаў з краін Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу.

У канцы мінулага тыдня выказваліся апасеньні, што Турэччына не гатовая да прыёму людзей. Самі мігранты ў Грэцыі наракалі на адсутнасьць інфармацыі аб працэдуры атрыманьня статусу ўцекача, некаторыя казалі, што ня ведаюць пра тое, што могуць быць вернутыя назад.

Паводле пагадненьня, мігранты, якія нелегальна прыбылі ў Грэцыю, павінны быць адпраўлены назад у Турэччыну, калі не пададуць заяву на атрыманьне прытулку або калі іх прашэньне будзе адхіленае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG