Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ваеннага рашэньня канфлікту ў Нагорным Карабаху не існуе, — Керы


Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што ваеннага рашэньня канфлікту ў Нагорным Карабаху не існуе.

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што ваеннага рашэньня канфлікту ў Нагорным Карабаху не існуе.

Пра гэта гаворыцца ў яго заяве ад 2 красавіка. Галоўны дыплямат ЗША «самым рашучым чынам» асудзіў парушэньні рэжыму спыненьня агню і выказаў спачуваньні семʼям загінулых і пацярпелых.

«Мы заклікаем бакі праяўляць стрыманасьць, пазьбягаць далейшай эскаляцыі і строга выконваць пагадненьне аб спыненьні агню», — сказаў Керы.

Ён дадаў, што «нестабільная сытуацыя ў рэгіёне паказвае, чаму бакі павінны неадкладна ўступіць у перамовы пад эгідай сустаршыняў Менскай групы АБСЭ па ўсёабдымным урэгуляваньні канфлікту».

Раней асудзілі парушэньні рэжыму спыненьня агню ў Нагорным Карабаху і заклікалі да мірнага ўрэгуляваньня канфлікту кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Фэдэрыка Маґерыні, міністар замежных спраў ФРГ, дзейны старшыня АБСЭ Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Сустаршыні Менскай групы АБСЭ анансавалі на аўторак пасяджэньня ў Вене з нагоды гвалту ў Нагорным Карабаху.

Сытуацыя ў Нагорным Карабаху рэзка абвастрылася ў ноч на суботу. І армянскі, і азэрбайджанскі бакі абвінавацілі адзін аднаго ў наступе з выкарыстаньнем цяжкага ўзбраеньня.

Прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян паведаміў пра гібель 18 этнічных армянскіх салдат у ходзе абстрэлаў. Улады Азэрбайджану заявілі пра 12 загінулых салдат і аднаго цывільнага. У самім Нагорным Карабаху, сэпаратысцкім рэгіёне Азэрбайджану, паведамілі пра гібель двух цывільных, сярод якіх і 12-гадовы хлопчык.

12-гадовы Геворг Грыгаран, паранены падчас абстрэлаў, у шпіталі Ханкендзі (Сьцепанакерту)

12-гадовы Геворг Грыгаран, паранены падчас абстрэлаў, у шпіталі Ханкендзі (Сьцепанакерту)

Нагорны Карабах, населены пераважна армянамі, абвясьціў пра выхад са складу Азэрбайджана ў 1991 годзе. Гэта прывяло да ўзброенага канфлікту, падчас якога загінула каля 30 000 чалавек, і Азэрбайджан страціў кантроль над гэтай тэрыторыяй.

XS
SM
MD
LG