Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак абвясьціў збор дапамогі для пацярпелых ад вайны на Данбасе


Папа рымскі Францішак

Папа рымскі Францішак

Папа рымскі Францішак у нядзелю абвясьціў, што 24 красавіка ва ўсіх храмах рымска-каталіцкай царквы ў Эўропе пройдзе спэцыяльны збор ахвяраваньняў для народу Ўкраіны.

Папа рымскі Францішак у нядзелю абвясьціў, што 24 красавіка ва ўсіх храмах рымска-каталіцкай царквы ў Эўропе пройдзе спэцыяльны збор ахвяраваньняў для народу Ўкраіны.

Зьвяртаючыся да дзясяткаў тысяч чалавек, прысутных на імшы на плошчы Сьвятога Пятра, пантыфік сказаў, што хоча, каб гэты збор стаў «жэстам дабрачыннасьці, які ня толькі аблегчыць матэрыяльныя пакуты, але і прадэманструе маю асабістую блізкасьць і блізкасьць усёй царквы» да народу Ўкраіны.

Паводле зьвестак міжнародных назіральнікаў, у апошні час на ўсходзе Ўкраіны ўзмацніліся сутыкненьні паміж урадавымі войскамі і прарасейскімі сэпаратыстамі. Рэалізацыя Менскіх пагадненьняў, якая ў канчатковым выніку дазволіла б адмяніць санкцыі супраць Расеі, а таксама часовае зацішша ў сутыкненьнях пры канцы мінулага году былі падставай для спадзеваў на хуткае ўрэгуляваньне канфлікту, які забраў жыцьці больш за 10 тысяч чалавек.

Пераважная большасьць хрысьціянаў ва Ўкраіне зьяўляюцца праваслаўнымі, але ў краіне таксама пражываюць каля мільёна прыхільнікаў рымска-каталіцкай царквы і каля чатырох мільёнаў грэка-каталікоў, якія знаходзяцца ў адзінстве з Рымам.

Папа рымскі не ўдакладніў, як будзе разьмяркоўвацца дапамога. У Эўропе налічваецца каля 120 тысяч каталіцкіх парафій. У Італіі іх больш за ўсё — каля 27 тысяч.

XS
SM
MD
LG