Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 красавіка: дзень народзінаў Язэпа Варонкі і Льва Сапегі


Леў Сапега

Леў Сапега

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск – у рамках інфармацыйнай кампаніі супраць гвалту ў адносінах да жанчынаў – паказ дакумэнтальнай п'есы «Сем». Сем гісторый выбітных жанчын з розных культураў сьвету прачытаюць вядомыя людзі Беларусі. Пастаноўшчык спэктакля ў Беларусі - Іван Пінігін. Паказ п'есы «Сем» у Беларусі з'яўляецца сумеснай ініцыятывай Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, амбасады Швэцыі ў Рэспубліцы Беларусь і Швэдскага інстытута ў Стакгольме. Дадзены праект закліканы ініцыяваць публічную дыскусію на тэму правоў жанчын і гвалту па гэндэрнай прыкмеце. Уваход па квітках. Квіткі распаўсюджваюцца бясплатна ў касе Купалаўскага тэатра. Тэатар Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7). Пачатак а 19-ай.

У гісторыі:

1794 — пад Рацлавіцамі, каля Кракава, адбылася першая буйная бітва ў часе паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі. Паўстанцкае войска перамагло.

1949 — Бэльгія, Вялікабрытанія, Нідэрлянды, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Партугалія і Францыя у Вашынгтоне падпісалі Паўночнаатлянтычную дамову, якая паклала пачатак NATO.

У памяці:

1557 — нарадзіўся Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і ваенны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.

1891 — нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч, першы прэм’ер-міністар БНР. У 1923 эміграваў у ЗША, памёр у Чыкага ў 1952 годзе.

1896 — нарадзіўся Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар, музыказнавец.

1915 — Мадзьдзі Ўотэрс, уплывовы амэрыканскі блюзмэн, які лічыцца заснавальнікам чыкагскай школы блюзу. 1967 — нарадзіўся Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурта «Палац».

1968 — памёр Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч, змагар з расавай сэгрэгацыяй у ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

Цытата:

«У мяне ёсьць мара, што аднойчы наша краіна ўстане і будзе жыць у згодзе з сваім крэда: «Мы зыходзім з той відавочнай праўды, што ўсе людзі створаны роўнымі».

З прамовы «У мяне ёсьць мара», якую Марцін Лютэр Кінг зрабіў у Вашынгтоне 28 жніўня 1963 году.

XS
SM
MD
LG