Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Амстэрдаму прайшла акцыя ў падтрымку Ўкраіны ФОТА


6 красавіка галяндцы маюць магчымасьць выказаць сваё стаўленьне да Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Эўрапейскім зьвязам і Ўкраінай на нацыянальным рэфэрэндуме, які носіць рэкамэндацыйны характар. Кампаніі «за» і «супраць» інтэнсыфікаваліся толькі некалькі дзён таму і адным з найбуйнейшых мерапрыемстваў стаў «МайДам» — мітынг на цэнтральнай плошчы Амстэрдама.

На ім выступалі музыкі, украінскія і галяндзкія палітыкі, у тым ліку міністры замежных справаў Нідэрляндаў і Ўкраіны Бэрт Кундэрс ​і Павал Клімкін. Таксама праз плошчы Рэмбрандта і Дам праехала група ўкраінскіх раварыстаў, якія адмыслова прыехалі ў Нідэрлянды, каб велапрабегам па гарадох і мястэчках прыцягнуць увагу выбарнікаў і паказаць, што ўкраінцы — эўрапейцы, што з галяндцамі маюць шмат агульнага, напрыклад, любоў да ровараў і здаровага ладу жыцця. Групу раварыстаў ачольваў дэпутат ВР Аляксей Ганчарэнка.

Мітынг праходзіў добразычліва і прыцягваў увагу мінакоў.

Акцыю паспрабавалі сапсаваць праціўнікі Асацыяцыі з Украінай. Але сярод іх невялікай групы збольшага чулася расейская мова.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ


Фота і тэкст: Даша Слабчанка

XS
SM
MD
LG