Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: Улады стварылі 2400 арганізацыяў, якія ўзялі пад кантроль «заходнія грошы»


Мікалай Стакевіч
Мікалай Стакевіч

«Адлігу» ў дачыненьнях паміж афіцыйным Менскам і Эўразвязам Статкевіч назваў «ударам па ідэалягічным падмурку дэмакратычных сілаў» з боку Захаду.

У інтэрвію БелаПАН Мікалай Статкевіч заявіў, што сваёй няздольнасьцю абʼяднацца беларуская апазыцыя «адкрыла шлях да супрацы Лукашэнкі з Захадам».

Палітык лічыць, што Захад дзейнічае у дачыненьні да Беларусі паводле прынцыпу «абы ціха»: «няма вайны і ўжо добра».

«І яны не ўспрымаюць аргумэнтаў, што гэта „абы ціха“ усё роўна прывядзе да драматычнага фіналу, да якога ідзе краіна, а яны ў гэты час аслабляюць праеўрапейскія дэмакратычныя сілы», — мяркуе ён.

«Адлігу» ў дачыненьнях паміж афіцыйным Менскам і Эўразвязам Статкевіч назваў «ударам па ідэалягічным падмурку дэмакратычных сілаў» з боку Захаду.

«Добрую долю падтрымкі, якую меў няўрадавы дэмакратычны сэктар, будуць мець гэтак званыя дзяржаўныя недзяржаўныя арганізацыі. І гэта рэаліі», — заявіў Статкевіч. Паводле палітыка, улады стварылі 2400 няўрадавых арганізацыяў, якія ўзялі пад кантроль «заходнія грошы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG