Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пункце пропуску «Каменны Лог» утварыліся вялікія чэргі з грузавікоў

  • БелаПАН

У пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы ў Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці утварыліся вялікія чэргі з грузавых аўтамабіляў. Паводле інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК), тут на 14.00 выезд зь Беларусі чакалі 550 фур.

У пункце пропуску «Беняконі» ў гэты ж час стаяла 230 грузавікоў, у «Катлоўцы» — 20. Пры гэтым у пункце пропуску «Прывалка» ў гэты час не было ніводнага грузавіка.

ДПК папярэджвае, што з 4 па 10 красавіка ў пункце пропуску «Каменны Лог» будуць праводзіцца плянавыя будаўніча-мантажныя работы, у сувязі з чым «магчымае некаторае зьніжэньне інтэнсіўнасьці афармленьня і пропуску транспарту, які перамяшчаецца празь мяжу».

Рух транспарту ў пункце пропуску часова будзе арганізаваны рэвэрсіўна — па выязным боку (зь Беларусі).

Рамонт з 4 па 8 красавіка таксама будзе праводзіцца ў аўтадарожным міжнародным пункце пропуску «Беняконі».

«У сувязі з названымі абставінамі просім улічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршрутаў руху церазь мяжу, — паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі. — Для перасячэньня беларуска-літоўскай мяжы рэкамэндуецца прадугледжваць магчымасьці пунктаў пропуску «Катлоўка» ці «Прывалка».

XS
SM
MD
LG