Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Арменіі выклікаў беларускага пасла з-за заявы Беларусі аб карабахскага канфлікту


Армянскія вайскоўцы перад адпраўкай у Нагорны Карабах
Армянскія вайскоўцы перад адпраўкай у Нагорны Карабах

Міністэрства замежных спраў 3 красавіка выклікала пасла Беларусі ў Ерэване Ігара Назарука для размовы аб пазыцыі Беларусі адносна карабахскага канфлікту, паведамляе сайт Naviny.by

Як паведамляе прэс-служба армянскага МЗС, падчас сустрэчы намесьнік міністра замежных спраў Арменіі Шаварш Качаран выказаў паслу «глыбокае зьдзіўленьне армянскага боку» па шэрагу палажэньняў, адлюстраваных у заяве беларускага зьнешнепалітычнага ведамства ў сувязі з падзеямі вакол Нагорнага Карабаху.

Качаран адзначыў, што падобная заява не адпавядае духу армяна-беларускіх адносін і ідзе насуперак з абавязальніцтвамі, узятымі бакамі ў рамках АДКБ і іншых шматбаковых структур, наносіць шкоду перамоўнаму працэсу, заахвочваючы прымяненьне сілы ва ўрэгуляваньні нагорна-карабахскага канфлікту.

У заяве, апублікаванай увечары 2 красавіка, МЗС Беларусі выказала «глыбокую занепакоенасьць» аднаўленьнем актыўных баявых дзеяньняў з прымяненнем цяжкіх відаў узбраеньняў у раёне Нагорнага Карабаху.

«Як краіна-член Менскай групы АБСЭ, мы пасьлядоўна выступаем за мірнае вырашэньне канфлікту ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, перш за ўсё, на аснове захаваньня і забесьпячэння сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і непарушнасьці межаў дзяржаў, а таксама адпаведных рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН і рашэньняў АБСЭ», - заявіў МЗС.

Ведамства заклікала неадкладна спыніць агонь і пазьбягаць любых крокаў, якія вядуць да росту напружанасьці і чалавечых ахвяр. «Разьлічваем, што сустаршыні Менскай групы АБСЭ пры падтрымцы ўсіх дружалюбных Азэрбайджану і Арменіі краін выкарыстаюць свой аўтарытэт і ўплыў для забесьпячэння дээскялацыі і вяртаньня да пошуку рашэньня карабахскай праблемы за сталом перамоваў», — гаварылася ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG