Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяжарная? Рост ніжэй за 145 см? Нельга кіраваць аўтамабілем


Міністэрства аховы здароўя вызначыла пералік захворваньняў і супрацьпаказаньняў, якія перашкаджаюць кіраваньню мэханічнымі сродкамі транспарту, самаходнымі машынамі.

Тэкст дакумэнта апублікаваны 2 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і набудзе моц праз 15 дзён. У пералік трапілі захворваньні і супрацьпаказаньні, з якімі нельга садзіцца за руль за транспартных сродкаў розных катэгорый — ад матацыклаў і легкавых аўто да трактароў.

Сярод некалькіх дзесяткаў хваробаў з гэтага пераліку — захворваньні вачэй і прыдатачнага апарату, вуха, соскападобнага адростку, горла, гартані, трахеі, шэраг хірургічных захворваньняў, захворваньняў унутраных органаў, нэрвовай сыстэмы, псыхічныя разладжваньні.

Да такіх супрацьпаказаньняў аднесеная і цяжарнасьць на тэрміне ад 30 тыдняў, а таксама рост кіроўцы, меншы за 145 сантымэтраў — у гэтым выпадку ў дакумэнце напісана, што «пытаньне аб допуску вырашаецца індывідуальна ў залежнасьці ад ступені функцыянальных парушэньняў»

Таксама цікава, што забаронена кіраваць аўтамабілем людзям, у якіх «адсутнасьць вялікага, указальнага і сярэдняга пальцу кісьці» Для кожнага захворваньня ёсьць шэраг умоваў, пры якіх асобы дапускаюцца да кіраваньня транспартным сродкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG