Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі адбыліся сутыкненьні маніфэстантаў з паліцыяй


У брусэльскім раёне Маленбек у суботу ўвечары адбыліся сутыкненьні праварадыкальных дэманстрантаў з паліцыяй.

Каля 400 чалавек сабраліся паблізу будынку раённай адміністрацыі і накіраваліся ў бок цэнтру гораду, але паліцыя перашкодзіла шляху шэсьця. Маніфэстанты кідалі ў паліцэйскіх камяні і мяшкі з сьмецьцем. Паліцыя паведаміла, што было затрымана каля 100 чалавек.

Праварадыкальная дэманстрацыя ў Маленбэку была забароненая ўладамі, гэтак жа як і процілеглая антырасісцкая акцыя, якая прайшла ў той жа дзень у цэнтры Брусэлю. Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, паліцыя затрымала тут каля 10 актывістаў.

Пасьля тэрактаў 22 сакавіка ў аэрапорце і мэтро Брусэля бэльгійскія ўлады імкнуцца не дапускаць маніфэстацыяў, незалежна ад лёзунгаў дэманстрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG