Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У зоне Нагорна-Карабахскага канфлікту – жорсткія баі. Менская група абмяркуе рэзкае абвастрэньне сытуацыі ВІДЭА


Стоп-кадар зь відэа агенцтва Reuters з Нагорнага Карабаху
Стоп-кадар зь відэа агенцтва Reuters з Нагорнага Карабаху

У сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў зоне карабахскага канфлікту на наступным тыдні ў Вене адбудзецца экстранае пасяджэньне сустаршыняў Менскай групы АБСЭ.

У сувязі з рэзкім абвастрэньнем сытуацыі ў зоне карабахскага канфлікту на наступным тыдні ў Вене адбудзецца экстранае пасяджэньне сустаршыняў Менскай групы АБСЭ (Расея, ЗША, Францыя), якая займаецца ўрэгуляваньнем карабаскай праблемы.

Азэрбайджан і Армэнія абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньні перамірʼя на лініі судакрананьня ў зоне канфлікту. МЗС Азэрбайджана ўсклаў усю адказнасьць за эскаляцыю сытуацыі ў рэгіёне на Армэнію. Міністэрства абароны Армэніі абвінаваціла азэрбайджанскае войска ў наступе з выкарыстаньнем артылерыі, бранетэхнікі і авіяцыі.

Напярэдадні віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падчас асобных сустрэч зь лідэрамі Азербайджана і Армэніі ў Вашынгтоне заклікаў іх да мірнага ўрэгуляваньня нагорна-карабахскага канфлікту.

Сытуацыя ў рэгіёне рэзка абвастрылася ў ноч на суботу. Мінабароны самаабвешчанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі паведаміла пра гібель дзіця і раненьне яшчэ двух пры абстрэлах з боку ўзброеных сіл Азэрбайджана. Паводле зьвестак МЗС Азэрбайджана, пры абстрэлах з армянскага боку загінуў адзін мірны жыхар. Мінабароны Армэніі паведамляе, што ў ходзе баёў быў зьбіты азэрбайджанская верталёт, аднак процілеглы бок абвяргае гэтую інфармацыю.

Канфлікт паміж Азэрбайджанам і Армэніяй вакол Нагорнага Карабаху пачаўся ў канцы 80-х гадоў. У 1994 годзе было дасягнута пагадненьне пра спыненьне агню. Нягледзячы на гэта, час ад часу адбываюцца перастрэлкі на лініі судакрананьня азэрбайджанскіх і армянскіх войскаў.

Менская група была створана ў 1992 годзе для ўрэгуляваньня канфлікту ў Нагорным Карабаху. Сустаршынямі групы зьяўляюцца Расея, ЗША і Францыя. Пастаянныя чальцы Менскай групы АБСЭ — Беларусь, Нямеччына, Італія, Швэцыя, Фінляндыя і Турэччына, а таксама Армэнія і Азэрбайджан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG