Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Банкі сяброў Пуціна атрымаюць асаблівае права на доступ да расейскага бюджэту


Мінфін Расеі распрацаваў праект пастановы, які вызначае патрабаваньні да банкаў, якія маюць права праводзіць апэрацыі з грашыма з фэдэральнага бюджэту і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.

Мінфін Расеі распрацаваў праект пастановы, які вызначае патрабаваньні да банкаў, якія маюць права праводзіць апэрацыі з грашыма з фэдэральнага бюджэту і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.

Як піша Forbes.ru, у цэлым прыватным банкам забароняць абслугоўваць апэрацыі зь бюджэтнымі грашыма, але для некаторых будзе зроблена выключэньне.

Выключэньне прапануецца зрабіць у дачыненьні да банкаў, супраць якіх дзейнічаюць міжнародныя санкцыі. Такія банкі змогуць атрымаць дазвол на апэраваньне бюджэтнымі грашыма пры адпаведным рашэньні ўраду. Гэтыя банкі павінны адпавядаць і іншым патрабаваньням, сярод якіх — капітал ня менш за 25 млрд расейскіх рублёў.

На дадзены момант у Расеі ёсьць толькі два банкі з капіталам ня менш як 25 млрд рублёў: банк «Расея», падкантрольны Юрыю Кавальчуку, Генадзю Цімчанку і Мікалаю Шамалаву, і СМП-банк братоў Аркадзя і Барыса Ратэнбэргаў. Усіх гэтых людзей прэзыдэнт Уладзімер Пуцін называў сваімі «добрымі знаёмымі, сябрамі».

XS
SM
MD
LG