Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў заявіў, што Беларусь і Расея па-рознаму разумеюць інтэграцыю


Андрэй Кабякоў

Андрэй Кабякоў

Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрвію РИА Новости апавёў пра правал беларуска-расейскіх інтэграцыйных праектаў у прамысловасьці.

Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў у інтэрвію РИА Новости апавёў пра правал беларуска-расейскіх інтэграцыйных праектаў у прамысловасьці.

«Тут (у сфэры інтэграцыйных праектаў — РС) у нас ня ўсё складваецца так, як бы хацелася бакам, у сілу розных прычын. І перш за ўсё з-за таго, што мы па-рознаму разумеем інтэграцыю. Мне здаецца, што ў расейскага боку асноўны ўхіл робіцца на валоданьне той ці іншай маёмасьцю з наступнай пэрспэктывай распараджэньня. Нас жа ў першую чаргу цікавіць эфэктыўнасьць выкарыстаньня. Мы ў свой час вельмі шмат сіл і сродкаў уклалі ў тое, каб многія з вытворчасьцяў, якія цяпер цікавыя нашым партнэрам, ня проста існавалі, а нармальна функцыянавалі. Для нас гэта ня проста пытаньні эканамічныя, а ў нейкім сэнсе ідэалягічныя. Калі гаворка ідзе пра тое, каб толькі абмяняцца актывамі, то мы адразу задаём пытаньне: а што далей?», — заявіў кіраўнік ураду.

Кабякоў заявіў, што яшчэ ў верасьні 2015 году ў рамках пасяджэньня Савету міністраў Саюзнай дзяржавы прынята рашэньне пра часовае прыпыненьне работ у кірунку інтэграцыі МАЗ-КАМАЗ.

Апынуліся няўдалымі і іншыя інтэграцыйныя праекты. Праект інтэграцыі «Інтэграла» з ААТ «Расейская электроніка» замарожаны ў сувязі з адсутнасьцю ў расейскага боку пэўнасьці па крыніцах фінансаваньня. Што тычыцца Менскага завода колавых цягачоў, то Беларусь хацела прадаць кантрольны пакет прадпрыемства з гарантыяй наступных інвэстыцый у разьвіцьцё, аднак не сустрэла разуменьне расейскага боку.

«Нам прапанавалі проста прадаць кантрольны пакет. З аднаго боку, грошы на дарозе не валяюцца, а з другога — хіба мы за гэта змагаліся?» — адзначыў Кабякоў.

XS
SM
MD
LG