Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 красавіка: гадавіна расстрэлу польскіх афіцэраў у Катыні


Афіша

Нью-Ёрк — амэрыканскія беларусы ладзяць ўрачыстая імпрэзу, прысьвечаную 98-м угодкам абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Ганаровы госьць — паэт Уладзімер Някляеў. Грамадзкая заля Сабора сьв. Кірылы Тураўскага, пачатак а 12-ай

У гісторыі:

1793 — створаная Менская губэрня.

1922 — Іосіф Сталін быў выбраны генэральным сакратаром Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў).

1940 — чорная дата ў гісторыі сталінскага СССР і Беларусі. У гэты дзень аддзелы НКВД пачалі масавыя расстрэлы палонных афіцэраў Польскага войска ў Катыні, Мядовым і Курапатах. Агульны лік ахвяраў 16 тысяч. Сярод расстраляных было шмат беларусаў-вайскоўцаў. У адных толькі Курапатах было замардавана каля 5 тысячаў ваеннапалонных, якія склалі зброю ў Заходняй Беларусі. Адзін з палонных, якому дзівам пашчасьціла выжыць — пісьменьнік Юзэф Чапскі — назваў пасьля гэтага сталінскую Расею «бесчалавечнай зямлёй».

1981 — у Менску заснаваны Літаратурны музэй Максіма Багдановіча. Пасьля шматгадовага існаваньня 1 красавіка сёлета Багдановічаў музэй афіцыйна перайшоў у разрад філіі Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры.

1991 — у Менску пачаўся страйк работнікаў менскіх заводаў з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі.

2008 — з 2 на 3 красавіка ў Менску была пасьпяхова праведзеная першая ў Беларусі апэрацыя перасадкі нырак.

У гэты дзень нарадзіліся:

1885 — Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.

1937 — Іван Антановіч, беларускі палітык і дыплямат, прафэсар філязофіі. Быў загадчыкам аддзелу культуры ЦК КПБ. Пры Лукашэнку займаў пасаду міністра замежных спраў. Пазьней пераехаў у Маскву.

У гэты дзень памерлі:

1973 — Анатоль Марцінкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага баскетболу.

1980 — Леанід Галяк, юрыст, журналіст, дзеяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

2003 — Алег Табола, удзельнік маладзёвага антысавецкага падпольля ў Глыбокім, вязень ГУЛАГу.

Цытата

«Калі ў выніку ядзернай вайны паміж СССР і ЗША на плянэце застанецца толькі адзін чалавек — галоўнае, каб гэта быў наш, савецкі чалавек».

Іван Анатоновіч у пераказе Алеся Адамовіча

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG