Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 красавіка: дзень памяці Пімена Панчанкі


Пімен Панчанка
Пімен Панчанка

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Афіша

Менск — у Сусьветны дзень інфармаваньня пра праблему аўтызму. З гэтай нагоды Майстэрня добрай справы Autism Inside Out праводзіць адкрытае мерапрыемства з музыкай і спэктаклем для дзяцей і дарослых. Падзея пачнецца а 12 гадзіне. Чакаецца выступ гурта RadioFillz, а а 15 гадзіне тэатр «Бусы» пакажа прадстаўленьне. Бізнэс-цэнтар Imaguru на Фабрыцыюса, 4. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне (29) 652 74 97

У гісторыі

1996 — масавае шэсьце ў Менску супраць падпісаньня Барысам Ельцыным і Аляксандрам Лукашэнкам дамовы аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі.

1997 — падпісаньне дамовы аб стварэньні саюзу Беларусі і Расеі.

У гэты дзень нарадзіліся

742 — Карл Вялікі, кароль франкаў, імпэратар Рымскай імпэрыі

1805 — Ганс Хрысьціян Андэрсан, дацкі казачнік.

1832 — Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.

1875 — Уолтэр Пэрсі Крайсьлер, амэрыканскі прадпрымальнік, заснавальнік аўтакарпарацыі Крайсьлер.

1885 — Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі літаратар, грамадзкі і палітычны дзяяч. Пасол Сэйму Другой Рэчы Паспалітай.

У гэты дзень памерлі

1995 — Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.

2005 — Ян Павал II, папа рымскі. 2009 — Раіса Жук-Грышкевіч, дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе, сябра Рады БНР, рэдактарка выданьня «Камунікаты».

Цытата

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй зьнікнуць пара.
Для мяне яна вечна жывая,
Як раса, як сьляза, як зара.

Пімен Панчанка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG