Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада — Парашэнку: Не прызначаць пасла ў Беларусь — дывэрсія


Больш за год Украіна ня мае свайго пасла ў Беларусі, а Адміністрацыя прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і ня думае вырашаць гэтае пытаньне, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны. Такая заявая прагучала ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны.

Больш за год Украіна ня мае свайго пасла ў Беларусі, а Адміністрацыя прэзыдэнта Пятра Парашэнкі і ня думае вырашаць гэтае пытаньне, што супярэчыць нацыянальным інтарэсам краіны. З такой заявай зьвярнуўся да кіраўніка Ўкраіны з трыбуны Вярхоўнай Рады дэпутат Ігар Гузь.

Дэпутат паведаміў што цягам апошніх двух дзён у сваякоў беларусаў, якія ваююць на Данбасе на баку Ўкраіны, беларускія спэцслужбы правялі ператрусы. І нагадаў пра тых украінцаў, што ваявалі на баку сэпаратыстаў, а цяпер пераехалі у Беларусь — яны ў інтэрвію беларускім СМІ спакойна распавядаюць пра тое, як забілі сотні ўкраінцаў. Але рэакцыі ўкраінскага боку няма ні на тое, ні на тое. «Усё з-за таго, што ў Беларусі няма пасла Украіны», — падсумоўвае Гузь і заклікае прэзыдэнта Украіны тэрмінова вырашыць гэтае пытаньне.

«Гэта не Зімбабвэ, не Парагвай і не Манголія — гэта краіна, зь якой мы маем агульную мяжу. Гэта краіна, якая мае шчыльныя вайсковыя адносіны з Расейскай Фэдэрацыяй. Не прызначаць пасла ў Беларусь — гэта дывэрсія, гэта дзейнасьць супраць украінскай дзяржавы! У Беларусі павінен быць чалавек, які будзе адстойваць там інтарэсы Ўкраіны», — заклікаў Ігар Гузь.

Паўнамоцтвы папярэдняга пасла Ўкраіны ў Беларусі Міхаіла Ежаля скончыліся 16 траўня летась. Яшчэ ў 2014 годзе Генпракуратура Ўкраіны падазравала яго ў межах крымінальнай справы па фактах падрыву абароназдольнасьці краіны. Ва Украіну пасьля заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў пасла Ежаль так і не вярнуўся. Дзе ён, невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG