Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Божы дар і яешня


Пётр Белавусаў, «Ленін сярод дэлегатаў ІІІ зьезду РКСМ» (1952).

Пётр Белавусаў, «Ленін сярод дэлегатаў ІІІ зьезду РКСМ» (1952).

Ведаю яго ад канца 40-х, калі ў музычнай школе, дзе прайшло колькі год дзяцінства, зьявіўся вясковы хлопчык з цымбаламі... «Божы дар!»

Напрыканцы 50-х сустракаліся ў невялічкай студэнцкай кампаніі. Ён прыходзіў з гармонікам, граў свае цудоўныя кампазыцыі...

У 70-х сустрэў ля новага дома. Ён, ужо шырока вядомы, учапіўся ў рукаў:

«...Стары, каб не камсамол!.. Вось, кватэру атрымаў... Ад камсамолу... Заходзь...»

Зайшоў. На шыкоўным раялі — бюст Леніна... «...Каб ня Ленін!..»

Апошнім разам сустрэў яго пранізьліва марозным надвячоркам. З-за паднятага каўняра зашмальцаванага кажуха чуўся пах сьпіртнога. «...з Алтаю, зь Зюганавым езьдзіў... Каб не Зюганаў...»

Так і бегаюць адзін за адным — былы Божы дар за былым камсамолам, і былы камсамол за былым Божым дарам...

Такая яешня.

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрасsvaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG