Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артыкул сьледчага, які дапусьціў абмен Саўчанкі, зьнік з расейскага сайту


Уладзімір Маркін

Уладзімір Маркін

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Расеі Маркін раней напісаў у Твітэры, што Чалябінская газета — «адзінае выданьне, якое адважылася апублікаваць» яго калёнку пад назвай «Лёс Расеі ці Таемны Тысячагадовы Плян».

Апублікаваны ў пятніцу артыкул афіцыйнага прадстаўніка Сьледчага камітэту Расеі Ўладзіміра Маркіна зьнік з сайту выданьня «Вячэрні Чэлябінск». Выпускаючы рэдактар газэты Марына Анціпава не змагла растлумачыць Slon Magazine прычыну зьнікненьня публікацыі.

Сам Маркін раней напісаў у Твітэры, што Чэлябінская газета — «адзінае выданьне, якое адважылася апублікаваць» яго калонку.

​Артыкул пад назвай «Лёс Расіі ці Таемны Тысячагадовы Плян» таксама апублікаваны на афіцыйным сайце Сьледчага камітэту Расеі. Ён прысьвечаны «інфармацыйнай вайне» супраць Расеі. Маркін сьцьвярджае, што ў расейскіх уладаў ёсьць «Таемны Тысячагадовы Плян», які тлумачыць інфармацыйную палітыку Крамля. «Права, праўда і гатоўнасьць за іх змагацца — вось наша галоўная зброя ў вайне за давер ўсіх людзей добрай волі», — піша Маркін. Апазыцыю прадстаўнік Сьледчага камітэта называе «грантаедамі», забойства Барыса Нямцова «сакральнай ахвярай».

У артыкуле Маркін дапусьціў абмен асуджанай у Расеі ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі. «Вядома, справядлівасьць патрабуе, каб адседзела ўсе 22 гады. Але калі гэта дапаможа выцягнуць з кіеўскіх засьценкаў добрых і сумленных людзей, то можна і пайсьці на абмен», — напісаў Маркін.

XS
SM
MD
LG