Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалі выклікаць у суд за шэсьце на Дзень Волі


Леанід Кулакоў

Леанід Кулакоў

Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова выклікалі ў Цэнтральны раённы суд Менску, каб судзіць за ўдзел у дазволенай уладамі акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка.

Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова выклікалі ў Цэнтральны раённы суд Менску, каб судзіць за ўдзел у дазволенай уладамі акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка.

Пра гэта Леанід Кулакоў апавёў карэспандэнту Свабоды:

«Сёньня раніцай атрымаў праз СМС выклік у суд на 7 красавіка. Будуць судзіць адразу за дзьве акцыі — за пікет каля расейскай амбасады ў падтрымку Надзеі Саўчанкі, гэта было 21 сакавіка, а таксама за ўдзел у акцыі 25 сакавіка. Атрымліваецца, што ўжо і за ўдзел у дазволенай акцыі зьбіраюцца пакараць! Такога яшчэ не было!»

Леанід Кулакоў ужо мае некалькі нявыплачаных буйных штрафаў, якія спрабуе аспрэчыць. Адну са скаргаў актывіста касацыйны суд ужо адхіліў, а судовыя выканаўцы паведамілі, што завялі на яго справу аб прымусовым спагнаньні штрафаў, якія ён атрымаў за ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях пратэсту.

Судзіць Леаніда Кулакова будзе судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Міхаіл Хома, які ўжо не аднойчы караў актывіста.

XS
SM
MD
LG