Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі забілі незалежнага журналіста


Дзьмітры Цылікін

Дзьмітры Цылікін

У Пецярбургу зарэзалі вядомага журналіста Дзьмітрыя Цылікіна. Яму было 54 гады.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданьне «Фантанка.ру».

Цылікіна са сьлядамі нажавых раненьняў знайшлі мёртвым у яго кватэры пасьля заяваў сваякоў пра тое, што ён не выходзіў на сувязь зь мінулага тыдня, калі вярнуўся з камандзіроўкі ў Рыгу. Паводле інфармацыі паліцыі, Цылікін памёр два дні таму ад страты крыві. Заведзеная крымінальная справа.

Дзьмітрый Цылікін — вядомы журналіст і музычны крытык, чыя папулярнасьць зьвязаная з працай у дэмакратычнай прэсе. У 1992-2004 гадах працаваў у газеце «Час пик» карэспандэнтам, рэдактарам адзьдзела культуры. Публікаваўся ў Vogue, Elle, «Город», у газэтах «Коммерсант», «Время новостей» і іншых. Аўтар кніг «Пытаньне ніжэй пояса» і «Лісты напаўмёртвага чалавека». Ляўрэат спэцыяльнай прэміі журы конкурсу «Залатое пяро-2001».

Дзмітрый Цылікін неаднаразова ўдзельнічаў у праграмах Радыё Свабода.

XS
SM
MD
LG