Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт па ядзернай бясьпецы адкрываецца без удзелу Расеі


Пятро Парашэнка і віцэ-прэзыдэнт Джон Байдэн
Пятро Парашэнка і віцэ-прэзыдэнт Джон Байдэн

Масква адмовілася ад удзелу ў вашынгтонскім саміце «з-за дэфіцыту ўзаемадзеяньня з партнэрамі» , як заявілі ў Крамлі. Тым часам Украіна шукае ў Вашынгтоне дадатковыя шляхі ціску на Маскву.

У Пятра Парашэнкі, які знаходзіцца ў ЗША, на сёньня заплянаваныя сустрэчы з дзяржсакратаром Джонам Кэры і віцэ-прэзыдэнтам Джонам Байдэнам. Украінскі бок разьлічвае і на магчымасьць зносінаў з прэзыдэнтам Абамам, аднак у афіцыйным графіку амэрыканскага лідэра такой сустрэчы няма. Хутчэй за ўсё маецца на ўвазе вячэра з удзелам кіраўнікоў дэлегацый, што прыехалі на саміт па ядзерная бясьпецы.

Сустракаючы з журналістамі ў амэрыканскай сталіцы, міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін у прыватнасьці адзначыў: «Або мы прымусім Расею працаваць на нашу лёгіку „па Менску“, на нашу агульную лёгіку з нашымі партнэрамі — немцамі, французамі, амэрыканскімі сябрамі, або мы павінны знайсьці шляхі, каб націснуць на Расею па-іншаму».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG