Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэльгія пагадзіліся выдаць Абдэслама Францыі


Судовыя ўлады Бэльгіі сёньня далі згоду на экстрадыцыю ў Францыю меркаванага ўдзельніка парыскіх тэрактаў 13 лістапада 2015 года Салаха Абдэслама, паведамляюць бэльгійскія СМІ.

Судовыя ўлады Бэльгіі сёньня далі згоду на экстрадыцыю ў Францыю меркаванага ўдзельніка парыскіх тэрактаў 13 лістапада 2015 года Салаха Абдэслама, паведамляюць бэльгійскія СМІ.

Францускія ўлады прасілі Бэльгію выдаць гэтага чалавека на падставе эўрапейскага ордэру на арышт, каб высьветліць яго ролю ў парыскіх тэрактах. У судзе патлумачылі, што прынялі рашэньне з улікам таго, што сам падазраваны згодны на экстрадыцыю. «Улады Бэльгіі і Францыі разам ацэняць, якім чынам лепш правесьці экстрадыцыю», - адзначылі ў судзе.

Са свайго боку, адвакат Абдэслама Сэдрык Муас заявіў, што экстрадыцыя павінна быць праведзена «хутка». Да 24 сакавіка С.Абдэслам катэгарычна адмаўляўся ад выдачы ў Францыю. Але праз два дні пасьля тэрактаў у Брусэлі ён зьмяніў сваю пазыцыю і папрасіў перадаць яго як мага хутчэй.

Абдэслам пры гэтым застаецца таксама падазраваным і ў правядзеньні тэрактаў у Брусэлі 22 сакавіка.

XS
SM
MD
LG