Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета Эўразьвяз павялічыць фінансавую дапамогу Беларусі ўдвая


Пра гэта паведаміла журналістам сёньня ў Менску кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын.

Пра гэта паведаміла журналістам сёньня ў Менску кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Андрэа Віктарын.

Паводле Віктарын, сёлета Эўразьвяз выдзеліць Беларусі 29 млн. эўра. Сродкі пойдуць на рашэньне праблем, зьвязаных з міграцыяй, рэгіянальным разьвіцьцём і эканамічным разьвіцьцём краіны ў цэлым. Яшчэ каля 7 млн. эўра плянуецца выдаткаваць на эканамічнае разьвіцьцё рэгіёнаў. «Канчатковы памер сумы яшчэ абмяркоўваецца», — дадала эўрапейская дыпляматка.

Сёньня ў Менску таксама былі падпісаныя мэмарандумы ўзаемаразуменьня паміж праграмай разьвіцьця ААН і выканкамамі 30 пілётных раёнаў. Пад канец 2016 — у пачатку 2017 году пройдзе конкурс мясцовых ініцыятываў, калі кожны раён зможа атрымаць да 70 тысяч эўра на рашэньне мясцовых праблемаў.

10 фактаў пра заходнюю дапамогу Беларусі

Заходняя дапамога для Беларусі. Спэцыяльны праект Свабоды

XS
SM
MD
LG