Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску каля ізалятара на Валадарскага прайшоў пікет салідарнасьці з антыфашыстамі


31 сакавіка каля сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку затрыманых антыфашыстаў.

У Менску каля ізалятара на Валадарскага прайшоў пікет салідарнасьці з антыфашыстамі

31 сакавіка каля сьледчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку затрыманых антыфашыстаў. Яе ўдзельнікі разгарнулі расьцяжку з надпісам «Свабоду беларускім антыфашыстам» і запалілі каляровы фаер.

Цяпер за кратамі ўтрымліваюцца двое антыфашыстаў — Вадзім Бойка і Ільля Валовік. Акцыя адбылася з нагоды таго, што Сьледчы камітэт зьмяніў абвінавачаньне затрыманым на больш цяжкае, паведамляе «Наша ніва».

Гэта ўжо ня першая акцыя салідарнасьці з прадстаўнікамі антыфашысцкага руху. 29 сакавіка каля будынка Сьледчага камітэту ў Менску невядомыя вывесілі расьцяжку «Волю антыфа».

23 сакавіка прайшло больш за 20 вобшукаў у кватэрах менскіх антыфашыстаў. Ператрусы былі зьвязаныя з крымінальнай справай амаль двухгадовай даўніны.

29 чэрвеня 2014 году адбылася бойка на прыпынку «Ўнівэрсам» на вуліцы Несьцерава, а пасьля невядомыя разьбілі шкло ў тралейбусе. Жонка Валовіка Алёна кажа, што яе мужа і многіх знаёмых дапытвалі раней па гэтай справе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG